Гурт Sož выпусціў новы сінгл пра вечны горад

Гурт Sož выпусціў сінгл C’est la Vilnia (Сэлявільня) — кароткі нарыс па гісторыі Беларусі апошніх пяці год.

Alieś Plotka

Канцэртны баевік з двума вакаламі і структурай «цішэй-грамчэй» у запісе нечакана загучаў як псалмы на darkwave тусоўцы. Біпалярная эстэтыка — выразнае размежаванне жывых выступаў і запісаў — застанецца прынцыповай і ў далейшай творчасці гурта. Як і папярэдні сінгл, «Эрас і танатас», песня мае шчыльны і змрочны саунд, намякае на тое, якім па гуку можа быць альбом, над якім працуюць музыкі. Так гучаў бы танцпляц у зруйнаваным храме. Беларуская готыка.

«Апроч эміграцыі фізічнай, унутры нас адбываецца такі ж працэс. Падзеленыя нібы напалову, мы пакідаем частку сябе дома, пакуль другая нашая частка ад’язджае ва ўмоўную Сэлявільню — горад, адкуль не даходзяць лісты. Нам нават прыдумляць нічога не давялося, гэта нон-фікшн, фіксацыя жыцця нас саміх і нашых слухачоў ва ўсіх краінах», — каментуюць музыкі.



Слухаць сінгл на Spotify, YouTube music, ITunes, Bandcamp.

Жывая прэзентацыя ў Варшаве адбудзецца 16.05 на падвойным канцэрце, прысвечаным свежым сінглам Scizoryk гурта Relikt і C’est la Vilnia гурта Sož.